[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Фэй Бейнтэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фэй Бейнтэр
англ.: Fay Bainter
Дата нараджэння 7 снежня 1893(1893-12-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1968(1968-04-16)[1] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія актрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0047810
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фэй Окел Бейнтэр (англ.: Fay Okell Bainter, 7 снежня 1893 — 16 красавіка 1968) — амерыканская актрыса, уладальніца прэміі «Оскар».

Фэй Бейнтэр нарадзілася 7 снежня 1893 года ў Лос-Анджэлесе. Яе кінадэбют адбыўся ў 1934 годзе і ў тым жа годзе яна з’явілася ў тэатрах Брадвея.

Бейнтэр хутка дабілася посьпеху і ў 1938 годзе стала першай актрысай, якую намінавалі на «Оскар» адразу ў дзвюх катэгорыях, як лепшая актрыса ў фільме «Белы сцяг» і лепшая актрыса другога плану ў фільме «Іезавель», за ролю ў якім яна і атрымала узнагароду Кінаакадэміі.

У 1961 годзе Бейнтэр зьнялася ў фільме «Дзіцячая гадзіна» разам з Одры Хепбёрн і Шырлі Мак-Лейн, які стаў апошнім у яе кінакар’еры. Ролю місіс Амеліі Тыфард зноў прынесла ёй намінацыю на «Оскар», але прэміі актрыса не атрымала. За свой уклад у развіццё кінаіндустрыі Фэй Бейнтэр стала ўладальніцай імянной зоркі на Галівудскай алеі славы па Галівуд-бульвар 7021.

Фэй Бейнтэр памерла 16 красавіка 1968 года — яна памерла ад пнеўманіі ва ўзросце 74 гадоў. Яе муж Рэджынальд Вэнебл быў ваенным афіцэрам, яе пахавалі побач з ім на Арлінгтанскіх нацыянальных могілках.

  1. а б Fay Bainter // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #143922645 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #143922645 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. (unspecified title) — С. 22. — ISBN 978-0-7864-2746-8