Фута-Джалон
Фута-Джалон (фр.: Fouta-Djallon, мова фульбэ: Fuuta Jaloo) — горны рэгіён у Афрыцы, у цэнтральнай частцы Гвінеі, на Верхнегвінейскім узвышшы. Найбуйнейшую частку Фута-Джалон займае правінцыя Лабэ.
Вышыня да 1573 метраў. Плато Фута-Джалон з’яўляецца вытокам для трох вялікіх рэк Заходняй Афрыкі — Нігер, Сенегал і Гамбія. Таксама на плато знаходзіцца выток ракі Канкурэ[1]. Уяўляе сабой пласкагор’е, пакрытае трапічных лесам. Клімат — пераважна засушлівы.
Фута-Джалон заселена пераважна прадстаўнікамі народа фульбэ. У адрозненне ад большасці іншых фульбэ, жыхары гэтага горнага рэгіёну вядуць аселы лад жыцця. Мясцовая мова горных фульбэ з’яўляецца адной з нацыянальных моў Гвінеі. Насельніцтва Фута-Джалон вырошчвае збожжавыя культуры і маіс, а таксама гародніну. Развіта жывёлагадоўля.
Зноскі
- ↑ Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 18. — 671 с. с илл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 520. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)