[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Франсуа Клюзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуа Клюзэ
фр.: François Cluzet
Дата нараджэння 21 верасня 1955(1955-09-21)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Paul Cluzet[d]
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр
IMDb ID 0167388
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа Клюзэ (фр.: François Cluzet; нар. 21 верасня 1955, Парыж, Францыя) — французскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, лаўрэат прэміі «Сезар» (2007).

Нарадзіўся ў сям’і камерсантаў 21 верасня 1955 года ў Парыжы. У 17 гадоў, на першым курсе ў Ліцэі Станіслас (фр.: Collège Stanislas), вырашае стаць акцёрам і кідае ліцэй. Паступіў на курсы Сімона (фр.: Cours Simon), Жана Перымоні (фр.: Jean Périmony), а таксама Жана-Ларэна Кашэ (фр.: Jean-Laurent Cochet), пачаў працаваць у тэатры і на тэлебачанні, дзе яго заўважае рэжысёр Дыяна Кюрыс.

У 25 гадоў грае сваю першую ролю ў фільме «Кактэйль Молатава» прысвечаным бурным падзеям вясны 1968 года. Праз год ён з’яўляецца ў фільме Клода Шаброля «Конь ганарыстасці», што становіцца пачаткам доўгага супрацоўніцтва паміж акцёрам і кінематаграфістам.

У 1982 годзе Франсуа грае ў фільме «Здані капялюшыка», рэжысёрам якога з’яўляецца Шаброль. 1984 год прыносіць 2 намінацыі на Сезар: за лепшую мужчынскую ролю другога плана ў фільме «Забойнае лета» і «Самы шматабяцальны акцёр» за ролю ў фільме «Няхай жыве сацыяльная дапамога!», дзе ён сыграў ролю шукальніка прыгод з 20-й акругі Парыжа . У 1989 годзе ён сыграў сумесна з Жэрарам Дэпардзьё ў фільме Бертрана Бліе «Занадта прыгожая для цябе».

Пасля некалькіх гадоў сувязі з французскай актрысай Мары Трэнціньян ён стаў бацькам маленькага Поля.

Двума гадамі пазней, ён перасякае Атлантыку і грае пад кіраўніцтвам двух гігантаў амерыканскага кіно: Роберта Олтмена ў «Высокай модзе» і Лоўрэнса Кэсдэна ў «Французскім пацалунку». Яго ўдзел у «Вучнях» П’ера Сальвадоры быў адзначаны поспехам у шырокай публікі гледачоў.

У пачатку 2000-х гадоў Франсуа здымаўся ў камедыях «Буцік», «Хто прыстукнуў Памэлу?», «Джэніс і Джон». За ролю ў трылеры рэжысёра Гіёма Канэ «Не кажы нікому», ва ўзросце 51 года Франсуа атрымаў сваю першую Прэмію Сезар. У 2008 годзе зняўся ў фільме «Парыж» і ў Гіёма Канэ ў карціне «Кроўныя путы», а ў 2011 годзе — у карціне «1+1» («Недатыкальныя»).

Зноскі

  1. François Cluzet // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. François Cluzet // GeneaStar
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #136444229 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.