[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Флай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флай
англ. Fly
Характарыстыка
Даўжыня 1050 км
Басейн 76 000 км²
Расход вады 6 000 м³/с
Вадацёк
Выток Горы Стар
 • Вышыня 3000 м
 • Каардынаты 5°18′10″ пд. ш. 141°31′09″ у. д.HGЯO
Вусце заліў Папуа
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 8°30′00″ пд. ш. 143°40′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заліў Папуа

Краіна
Карта басейна Флай
Карта басейна Флай
physical
Флай
Флай
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Флай (англ.: Fly) — рака на поўдні Новай Гвінеі. Даўжыня — 1050 км, вадазбор — 76000 км².

Рака Флай бярэ пачатак у горнай частцы вострава Новая Гвінея, на тэрыторыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. У сярэдняй плыні на працягу каля 100 км утварае натуральную мяжу паміж Папуа — Новая Гвінеяй і Інданезіяй. Мае некалькі буйных прытокаў. У вусці ўтварае шырокую дэльту з пратокамі да 5 - 15 м глыбінёй і мноствам нізінных астравоў, пакрытых алювіяльнымі адкладаннямі.

У рацэ сустракаюцца такія прамысловыя віды рыб, як барамундзі, чорны акунь, луцыян.

Дэльта ракі Флай была адкрыта брытанскай экспедыцыяй у 1842 годзе. У 1876 годзе італьянец Луіджы Марыя д’Альбертыс здзейсніў на параходзе «Нява» вандроўку 900 км углыб Новай Гвінеі.

У 1984—2013 гадах рака Флай была забруджана адыходамі горнай прамысловасці. Гэта прывяло да павышэння канцэнтрацыі медзі ў вадзе ў 30 разоў, атручванню людзей і жывёл. Было загублена 1588 км² лясных тэрыторый.