Прыдатак яечка
Прыдатак яечка | |
---|---|
лац.: Epididymis | |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | testicular artery[d] |
Венозны адток | pampiniform venous plexus[d] |
Гамалагічна ў іншага полу | epoophoron[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыдатак яечка — выцягнутае ўтварэнне, якае размяшчаецца ззаду і зверху ад яечка. У прыдатка яечка праходзіць большасць семявыносных шляхоў.
Анатомія
[правіць | правіць зыходнік]У прыдатка яечка вылучаюць галоўку, цела і хвост. Галоўка прыдатка шырокая, закругленая, выступае за верхні край яечка, складаецца з 12 - 15 долек; часам на галоўцы маецца рудыментарнае пузыркпадобнае ўтварэнне - прывесак прыдатка яечка (астатак мезанефральнай пратокі). Цела прыдатка вузкае, выцягнутае, трохграневае; хвост прыдатка працягваецца семявыноснай пратокай.
Прыдатак яечка пакрыты похвавай абалонкай яечка, фармуе паміж яечкам і прыдаткам шчылінападобную пазуху. Пазуха абмежаваная зверху і знізу звязкамі прыдатка яечка.
Долькі прыдатка яечка ўпадаюць канальчыкамі ў пратоку прыдатка, які мае звілісты ход (у распраўленым выглядзе дасягае 6 - 8 м у даўжыню). Пратока прыдатка ў вобласці яго хваста пераходзіць у семявыносную пратоку.
Функцыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыдатак яечка - андрагензалежны сакраторны орган. Служыць для назапашвання і даспявання сперміяў, якія набываюць здольнасць рухацца і апладняць яйкаклетку. Нізкі парцыяльны ціск кіслароду і адсутнасць фруктозы перашкаджаюць актыўнаму метабалізму ў сперміях і спрыяе доўгаму захаванню іх жыццядзейнасці.