Парламент Егіпта
Парламент Егіпта (араб. البرلمان المصري) — двухпалатны заканадаўчы орган Арабскай Рэспублікі Егіпет. Размяшчаецца ў Каіры.
Сенат (араб. مجلس الشيوخ) — верхняя палата парламента, утворана канстытуцыйнай рэформай 2019 года. Вывучае і забяспечвае рэалізацыю інструментаў кансалідацыі дэмакратыі, падтрымку нацыянальнага адзінства, грамадскай згоды, асноўных каштоўнасцей грамадства.
180 сенатараў, ⅔ з іх абіраюцца таемным усеагульным галасаваннем і ⅓ прызначае прэзідэнт.
Палата прадстаўнікоў (араб. مجلس النواب) — ніжняя палата парламента. Прымае законы і зацвярджае агульную палітыку дзяржавы, дзяржаўны бюджэт, а таксама наглядае за выканаўчай уладай.
У склад палаты ўваходзяць не менш за 450 членаў, якія выбіраюцца прамым таемным галасаваннем на 5 гадоў. Кандыдатам на членства можа быць грамадзянін Егіпта, не маладзейшы за 25 гадоў, які мае базавую адукацыю[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БРЭ. Египет (руск.)