Ольстэрскі ўніверсітэт
Ольстэрскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Ulster University | |
Арыгінальная назва | англ.: Ulster University |
Заснаваны | 1865 |
Год рэарганізацыі | 1984 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ольстэр |
Сайт | ulster.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ольстэрскі ўніверсітэт (англ.: Ulster University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ольстэр у Паўночнай Ірландыі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта буйнейшы універсітэт у Паўночнай Ірландыі і другі па велічыні універсітэт на востраве Ірландыя пасля Ірландскага федэральнага нацыянальнага ўніверсітэта.
Заснаваны ў 1968 годзе як Ольстэрскі новы універсітэт, ён аб'яднаўся з Ольстэрскім політэхнічным універсітэтам у 1984 годзе, аб'яднаўшы чатыры паўночнаірландскія кампусы ў Белфасце, Колрэйне, Дэры і Джорданстаўне. Універсітэт мае філіялы ў Лондане і Бірмінгеме, а таксама шырокія магчымасці дыстанцыйнага навучання.
Універсітэт мае адзін з самых высокіх паказчыкаў далейшага навучання і працаўладкавання ў Вялікабрытаніі: больш за 92 % выпускнікоў працуюць або вучацца праз шэсць месяцаў пасля заканчэння ВНУ. Універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі універсітэтаў Садружнасці, Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў, універсітэтаў Ірландыі і універсітэтаў Вялікабрытаніі.
Cтруктура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтва, гуманітарных і грамадскіх навук
- Факультэт вылічальнай тэхнікі і навакольнага асяроддзя
- Факультэт навук аб жыцці і здароўі
- Бізнес-школа
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ольстэрскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 15 жніўня 2024.