Не трэба засмучацца
Не трэба засмучацца | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Працягласць | 91 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2010 |
IMDb | ID 2628798 |
«Не трэ́ба засмуча́цца» (руск.: Не надо печалиться) — расійскі камедыйны мастацкі фільм, зняты ў 2010 годзе.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы Малыя Засекі на мяжы з Беларуссю жыццё цячэ сваім парадкам. Браты Павел і Андрэй Цюхі пражываюць цяпер у розных дзяржавах. Галоўная мясцовая славутасць Малых Засек — малады бычок па мянушцы Тайсан. Гаспадар Савелій хацеў зрабіць з яго мармуровы стэйк і гадаваў ў лепшых «японскіх традыцыях» — паіў алкаголем і рабіў масаж, аднак закалоць жывёлу рука так і не паднялася. Бык Тайсан, хоць і застаўся цэлым, але адмовіцца ад штодзённага вядзерца алкаголю ўжо не можа. Звыклую плынь жыцця парушае прыезд Цюхі-малодшага, маладога бізнесмена з Масквы, які не знаходзіць лепшага месца, для таго, каб схавацца ад сталічных праблем. Не праходзіць і дня, як у галаве ў юнай здольнасці нараджаецца ідэя «ноу-хау», як у адзін момант зарабіць прыстойныя грошы. Галоўным козырам у гэтай расійска-беларускай аперацыі прыйдзецца стаць быку Тайсану.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Ігар Гаспаран | Аслан |
Людміла Арцем’ева | Эльвіра |
Крысціна Бабушкіна | Нінэль |
Ніна Усатава | Клаўдыя |
Уладзімір Ільін | Павел Адамавіч Цюха |
Фёдар Дабранраваў | Савелій |
Яўген Стычкін | Жэня Цюха |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- рэжысёр — Іван Бычкоў
- сценарый — Аляксей Цім
- аператар — Радзік Аскараў
- кампазітар — Дзмітрый Смірноў, Канстанцін Шэвелеў
Зноскі
- ↑ Не надо печалиться (2010) (руск.). kino-teatr.ru. Праверана 1 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Не надо печалиться» на YouTube
- «Не надо печалиться»(недаступная спасылка) на кінапартале filmix.co
- «Не надо печалиться» на КиноПоиск
- «Не надо печалиться» на kino-teatr.ru