[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Мюрэй Гел-Ман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мары Гел-Ман
Murray Gell-Mann
Дата нараджэння 15 верасня 1929(1929-09-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 2019(2019-05-24)[3][4][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка J. Margaret Dow[d] і Marcia Southwick[d]
Род дзейнасці пісьменнік-дакументаліст, фізік-тэарэтык, даследчык, фізік
Навуковая сфера фізіка элементарных часціц
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Віктар Фрэдэрык Вайскопф
Вядомыя вучні Кенет Вільсан і Sidney Coleman[d]
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія — 1969 Нобелеўская прэмія па фізіцы (1969)
Сайт tuvalu.santafe.edu/~mgm
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мюрэй Гел-Ман (Гельман; англ.: Murray Gell-Mann; нар. 15 верасня 1929 г., Нью-Ёрк, ЗША - 24 мая 2019 г.) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1969) «за адкрыцці, звязаныя з класіфікацыяй элементарных часціц і іх узаемадзеянняў».

Мюрэй (Марэй) Гел-Ман нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у сям’і яўрэяў-імігрантаў з Чарнавіц (тады ў Аўстра-Венгеррскай імперыі) — дырэктара курсаў англійскай мовы для імігрантаў Артура Ісідара Гел-Мана і Паўліны Райхштэйн, у дзяцінстве лічыўся вундэркіндам, адрозніваўся вялікай цікавасцю і любоўю да прыроды. Пасля заканчэння Калумбійскай падрыхтоўчай і граматычнай школы (Нью-Ёрк), Гел-Ман паступіў ва ўзросце пятнаццаці гадоў у Ельскі ўніверсітэт. Скончыў Ельскі ўніверсітэт з дыпломам бакалаўра навук (1948), паступіў у аспірантуру Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і атрымаў доктарскую ступень па фізіцы (1951). З 1952 працаваў у Чыкагскім універсітэце з Энрыка Фермі, спачатку выкладчыкам (1952—1953), затым асістэнт-прафесарам (1953—1954), ад’юнкт-прафесарам (1954—1955). У 1955 году становіцца ад’юнкт-прафесарам, з 1956 года — прафесар, з 1967 года — ганаровы прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. Ва ўзросце 23 гадоў распачаў рэвалюцыю ў галіне фізікі элементарных часціц, апублікаваўшы сваю асноўную працу пра дзіўнасць і зачараванне элементарных часціц.

Зноскі

  1. Гелл-Ман Марри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Murray Gell-Mann // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. tweet — 2006.
  4. Murray Gell-Mann, Who Peered at Particles and Saw the Universe, Dies at 89 — 2019. Праверана 26 мая 2019.
  5. https://www.nytimes.com/2019/05/24/obituaries/murray-gell-mann-died-.html
  6. (unspecified title) Праверана 24 сакавіка 2021.
  7. а б NNDB — 2002.
  8. Finkbeiner A. K. Unwelcome advice? // Science / H. ThorpNorthern America: AAAS, 2019. — Vol. 364, Iss. 6447. — P. 1222–1225. — ISSN 0036-8075; 1095-9203doi:10.1126/SCIENCE.364.6447.1222