[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Маіко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны парк Маіко
Parc national de la Maiko
Паўднёвы сектар
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Дэмакратычная Рэспубліка Конга
Плошча 10885 км²
Дата заснавання 1970
Кіруючая арганізацыя Кангалезскі інстытут аховы прыроды
physical
Нацыянальны парк Маіко
Нацыянальны парк Маіко
Катэгорыя на Вікісховішчы

Нацыянальны парк Маіко́ (фр.: Parc national de la Maiko) — нацыянальны парк на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Створаны ў 1970 г. для захавання прыроды Ітуры. У нашы дні займае плошчу 10885 км².

У 1949 г. бельгійская каланіяльная адміністрацыя стварыла на месцы Маіко паляўнічы заказнік, як мяркуецца, для захавання мясцовых лясоў ад здабытчыкаў каштоўных каменняў, што цікавіліся гэтым раёнам. 20 лістапада 1970 г. Мабуту Сесе Секо падпісаў указ пра стварэнне нацыянальнага парка. Аднак захаванню дзікай прыроды перашкаджала палітычная нестабільнасць. У розныя гады часткі парка кантраляваліся ўзброенымі паўстанцамі, якія не заміналі паляванню і здабычы мінералаў. У нашы дні паступова развіваецца турызм.

Большая частка нацыянальнага парка Маіко пакрыта даджавым трапічным лесам. Тут сустракаюцца такія жывёлы, як леапард, гарыла, лясны афрыканскі слон, акапі, шмат розных птушак.