[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Мауна-Лоа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мауна-Лоа
англ.: Mauna Loa
гав.: Mowna Roa
Краіна
РэгіёнГаваі
Апошняе вывяржэнне2022 
Вышыня вяршыні4169 м 
Мауна-Лоа (Ціхі акіян)
Мауна-Лоа
Мауна-Лоа (Гавайскія астравы)
Мауна-Лоа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мауна-Лоа (англ.: Mauna Loa) — дзеючы вулкан на Гавайскіх астравах. Вышыня 4169 м (другая паводле вышыні вяршыня Гаваяў). Лічыцца самым вялікім вулканам на Зямлі паводле аб’ёма матэрыяла, які яго складае (уключна з падводнай часткай) — каля 80 тыс. км³. Разам з вулканам Мауна-Кеа ўтварае самае высокае вулканічнае збудаванне на Зямлі — узвышаецца над дном акіяна больш чым на 9 км.

Мауна-Лоа ўяўляе сабой базальтавы шчыт у форме эліпса (75 × 45 км). На вяршыні цягнецца ланцужок з 5 кратараў. У верхняй частцы шчыта размешчаны шматлікія шлакавыя і попелавыя конусы.

Вывяржэнне Мауна-Лоа 29 лістапада 2022 года.

Зафіксавана 40 вывяржэнняў вулкана, пачынаючы з 1832 года, апошняе ў XX стагоддзі адбылося ў 1984 годзе. Пасля гэтага вулкан пачаў вывяргацца 27 лістапада 2022 года.

Схілы пакрыты трапічнымі лясамі і хмызнякамі. Дзейнічае вулканалагічная станцыя (пастаянныя назіранні вядуцца з 1912). На схілах Мауна-Лоа і вулкана Кілаўэа — Гавайскі вулканічны нацыянальны парк, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны.