[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Марыя Тальёні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Тальёні
італ.: Marie Taglioni
Дата нараджэння 23 красавіка 1804(1804-04-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1884(1884-04-23)[5] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Філіпа Тальёні
Маці Sophie Karsten[d]
Муж Jean Pierre Victor Albert Gilbert, Comte Gilbert de Voisins[d][6]
Дзеці Georges Philippe Gilbert, Comte Gilbert de Voisins[d]
Прафесія балерына, харэограф
Гады актыўнасці 18221880
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Тальёні[7] (італ.: Maria Taglioni; 23 красавіка 1804, Стакгольм — 22 красавіка 1884, Марсель) — славутая балерына XIX стагоддзя, прадстаўніца італьянскай балетнай дынастыі Тальёні ў трэцім пакаленні, адна з цэнтральных фігур балета эпохі рамантызму.

Марыя нарадзілася ў сям’і балетмайстра і харэографа Філіпа Тальёні. Унучка прыдворнага спевака Крыстафера Крысціяна Карстэна, саліста Каралеўскай оперы ў Стакгольме. Марыя вучылася ў Вене, Стакгольме, а затым у Парыжы ў Франсуа Кулона. Пазней бацька займаўся з Марыяй сам. У 1822 годзе ён паставіў балет «Прыём маладой німфы да палаца Тэрпсіхоры», з якім Марыя дэбютавала ў Вене. Танцорка адмовілася ад уласцівых у той час балету цяжкіх нарадаў, парыкоў і грыму, выходзячы на сцэну толькі ў сціплай лёгкай сукенцы.

Парыжскую публіку Марыя заваявала ў 1827 годзе ў «Венецыянскім карнавале», з тых часоў яна часта танчыла ў парыжскай Гранд-Опера. Затым яна танчыла ў Лондане, у тэатры Ковент-Гардэн. У сакавіку 1832 года ў парыжскай Гранд-Опера адбылася прэм’ера балета «Сільфіда», адзначыла пачатак эпохі балетнага рамантызму. Менавіта яна тады ўвяла ў балет пачку і тады ж упершыню прадэманстравала танец на пуантах-пальцах ног.

Наступныя пятнаццаць гадоў Марыя Тальёні гастралявала па ўсёй Еўропе: ад Лондана да Берліна і ад Мілана да Санкт-Пецярбурга. Яе рэпертуар складаўся, пераважна, з пастановак бацькі. Лепшыя ролі яе былі ў балетах: «Бог і Баядэрка», «Сільфіда», «Зефір і Флора».

  1. Marie Taglioni // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marie Taglioni // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Тальони Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. https://runeberg.org/nfch/0161.html
  6. http://roglo.eu/roglo?lang=en;p=marie;n=taglioni;
  7. БелЭн 2002.
  • Тальёні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 409. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тальо́ни (Taglioni) Мария // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 239—240. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Паппе В. М. Тальо́ни (Taglioni) Мария // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 501. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Рославлева Н. П. Тальо́ни // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 38—41. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)