[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Мезаатам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мезаа́там — атам, у якім адзін з электронаў абалонкі[ru] заменены адмоўнымі мюонам (μ) ці адронам (π-, K-мезонамі ці іншымі).

Існаванне мезаатамаў прадказаў амерыканскі фізік Дж. Уілер у 1949 (эксперыментальна даказана ў 1970).

Утвараюцца пры тармажэнні пучкоў зараджаных часціц у рэчыве і захопе іх кулонаўскім полем ядра на мезаатамныя ўзроўні энергіі. Пры гэтым мезаатам знаходзіцца ў высокаўзбуджаным стане, з якога ён пераходзіць у асноўны стан з выпрамяненнем гама-квантаў ці электронаў.

У мезаатаме мезоны знаходзяцца ў сотні разоў бліжэй да ядра, чым электроны, напрыклад, радыус бліжэйшай да ядра арбіты μ у мезаатаме свінцу амаль удвая меншы за радыус ядра, г.зн., што ў такім мезаатаме мюон асноўную частку часу праводзіць унутры ядра атама.

Найбольш вывучаны мезаатамы, якія складаюцца з пратона і μ, π- ці K-мезона. Такія мезаатамы могуць пранікаць унутр электронных абалонак атамаў, набліжацца да іх ядраў і выклікаць шматлікія працэсы: утварэнне мезамалекул, каталіз ядзерных рэакцый, перахоп мезонаў ядрамі іншых атамаў.

Спецыфіка захопу і выпрамянення мезонаў дазваляе вывучаць хімічную структуру малекул, памеры і форму ядраў, размеркаванне пратонаў і нейтронаў у ядрах.