Лорык Цана
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 ліпеня 1983[1][2] (41 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Албанія Францыя |
||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ло́рык Ца́на (алб.: Lorik Cana; нар. 27 ліпеня 1983, Прышціна, СФРЮ) — былы албанскі футбаліст, абаронца ці паўабаронца абарочнага плану, ігрок нацыянальнай зборнай Албаніі (2003—2016).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец юнацкіх каманд «Лазана» і «Пары Сен-Жэрмен».
У дарослым футболе дэбютаваў у 2002 годзе выступамі за «Пары Сен-Жэрмен», у якім правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 69 матчах чэмпіянату. Большую частку часу, праведзенага ў складзе французскага клуба, быў асноўным іграком каманды. У 2005 годзе перайшоў у клуб «Алімпік» з горада Марсель у паўднёвым рэгіёне Францыі. З 2009 па 2011 гады выступаў за «Сандэрленд» і «Галатасарай». 3 ліпеня 2011 года Цана падпісаў кантракт з італьянскім «Лацыа», стаўшы пятым іграком, які прыяднаўся да клуба падчас летняга перапынку паміж сезонамі.
31 жніўня 2015 года, пасля чатырох гадоў у Італіі, Цана вярнуўся ў Францыю, падпісаўшы двухгадовы кантракт з «Нантам», аднак ужо ў жніўні 2016 года пакінуў клуб і пазней абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]У 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Албаніі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Пары Сен-Жэрмен»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2004
«Лацыа»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2013
Зноскі
- ↑ Lorik Cana // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lorik Cana // FBref.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лорык Цана
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)