[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Ложак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адзінарны ложак

Ложак — прадмет мэблі[1], прызначаны для адпачынку ў гарызантальным становішчы. Ложак звычайна размяшчаецца ў спальні, дзе складае аснову інтэр'еру.

Ложак звычайна мае чатыры апоры (акрамя спецыфічных мадэляў), з дапамогай якіх яго рама прыпаднятая над падлогай, спінкі (пярэднюю і заднюю) і матрац. Рама, апоры і спінкі ложка могуць быць выраблены з металу, дрэва і радзей з іншых матэрыялаў.

Такая канструкцыя ложка дазваляе часова размяшчаць ці захоўваць пад ёй рэчы (напрыклад, чамадан з рэчамі) і вешаць на спінку рэчы.

Больш складаная канструкцыя ложка ўключае сябе вертыкальныя слупы і нават у некаторых выпадках дах. Гэтв дадатак у спалучэнні з пакрываючым яго заслонай аддзяляе прастору памяшкання ад прасторы, дзе размешчана сам ложак. Дадатковай функцыяй такога аддзялення можа быць абарона ад насякомых. Падвешаная на карнізе або калонах тканіна, якая затуляе ложак, называецца балдахін ом.

лава для сну з падгалоўнікам са складу пахавальнай мэблі царыцы Хетэпхерэс. Даўжыня лавы-177 см. рэканструкцыя арыгінала паказана ў Каіры, гэтая копія паказана ў музеі прыгожых мастацтваў у Бостане.

Разнавіднасці

[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць:

  • адзінарны ложак
  • двайны ложак
  • двух'ярусны ложак
  • ложак для немаўляці.

Зноскі

  1. ГОСТ 20400-80 Продукция мебельного производства. Термины и определения
  • Кровать // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.
  • И. Осиновская. Поэтика вещи: кровать Архівавана 23 снежня 2016. // Осиновская И. А. Ирония и Эрос. Поэтика образного поля. — М., 2007, с. 155—168.
  • Иван Забелин Домашний быт русских царей в XVI и XVII столетиях. — Москва: Издательство Транзиткнига, 2005. — С. 202—212 — ISBN 5-9578-2773-8