Лапі (гістарычная правінцыя)
Выгляд
Лапі, таксама Лапландыя (фінск.: Lappi, шведск.: Lappland) — гістарычная правінцыя на поўначы Фінляндыі, у Лапландыі. Як і іншыя гістарычныя правінцыі Фінляндыі, не выконвае якіх-небудзь адміністрацыйных функцый, але захоўвае культурнае значэнне. Займае паўночную частку сучаснай правінцыі Лапі.
Была вылучана са шведскай гістарычнай правінцыі Лапланд у 1809 годзе, пасля таго як паводле Фрыдрыхсгамскага мірнага дагавора апошняя была падзелена паміж Швецыяй і Расійскай Імперыяй.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лапі (гістарычная правінцыя)