Лаганец
Выгляд
Лаганец | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Leontodon L., 1753 | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Лагане́ц[3][4] (Leontodon) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Налічвае 79[5] (каля 50[4]) відаў, пашыраных пераважна ва ўмераных зонах Паўночнага паўшар’я.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае, чаргаванае, у прыкаранёвай разетцы або каля асновы сцябла. Кветкі жоўтага або аранжавага колеру. Суквецце — кошык. Плод — сухая сямянка з чубком.
Некаторыя віды
[правіць | правіць зыходнік]- Leontodon autumnalis L. — Лаганец асенні, ці Млячай, ці Млечай, ці Залатушная трава
- Leontodon danubialis Jacq. — Лаганец дунайскі
- Leontodon hispidus L. — Лаганец шурпаталісты, ці Лаганец шурпатаваласісты
- Leontodon saxatilis Lam. — Лаганец скальны
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ Leontodon (англ.)(недаступная спасылка). // The Plant List. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 14 красавіка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 86.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кульбаба: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Кульбаба // Праект «Архив природы России» Архівавана 24 красавіка 2018. (руск.)
- Кульбаба осенняя — Leontodon autumnalis L. // Евроазиатская Ассоциация молодежных экологических объединений «Экосистема» (руск.)