З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Красадзён [ 3] , таксама Лілейнік [ 4] (Hemerocállis ) — род кветкавых раслін сямейства Асфадэлавыя (Xanthorrhoeaceae ).
Назва роду Hemerocallis паходзіць ад грэч. ἡμέρα — «дзень, суткі» і καλός — «прыгожы», што звязана з кароткатэрміновым красаваннем большасці відаў, кожная кветка звычайна цвіце адзін дзень.
Красадзён жоўты (Hemerocallis lilioasphodelus ). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz », 1885
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Лісце прыкаранёвае, двухраднае, доўгае, шырокалінейнае. Кветаносы вышынёю 30—100 см. Лейкападобныя кветкі буйныя, жоўтыя або аранжавыя ў мяцёлчатых ці галоўчатых суквеццях . Плод — трохгранная каробачка .
Каля 15 відаў (20[ 5] ). Пашыраны ва ўмерана цёплых раёнах Еўразіі — ад Еўропы да Кітая , Карэі і Японіі ; у Заходняй Еўропе , ЗША , на Каўказе — здзічэлыя. Вырошчваецца са старажытнага часу. Мае больш за 10 тыс. форм і сартоў. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны красадзён жоўты (Hemerocallis lilioasphodelus ), красадзён Мідэндорфа (Hemerocallis middendorffii ), красадзён рыжы (Hemerocallis fulva ) і красадзён Тунберга (Hemerocallis thunbergii ).
Дэкаратыўныя расліны . Вяленыя кветкі ў некаторых краінах ужываюць як прыправу да ежы.
Зноскі