Карынфскі заліў
Выгляд
Карынфскі заліў | |
---|---|
грэч. Κορινθιακός κόλπος | |
38°12′55″ пн. ш. 22°32′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карынфскі заліў (грэч. Κορινθιακός κόλπος) — глыбокі вузкі заліў Іанічнага мора паміж паўвостравам Пелапанес і мацерыковай часткай Грэцыі. На ўсходзе абмежаваны Істмійскім перашыйкам, праз які пракапаны канал у Эгейскае мора, а на захадзе аддзелены ад Патраскага заліва мысамі Рыён і Антырыён, злучанымі мостам Рыа-Антырыа. Карынфскі заліў атачаюць номы Этолія і Акарнанія і Факіда на поўначы, Беотыя на паўночным усходзе, Атыка на ўсходзе, Карынфія на паўднёвым усходзе і поўдні і Ахея на паўднёвым захадзе. Заліў размешчаны ў адной з самых сейсмічна небяспечных абласцей Еўропы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карта Карынфскага заліва Архівавана 24 верасня 2015. (англ.)