[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Кахоўскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каховське водосховище
Від на вадасховішча
Даўжыня 230 км
Шырыня 25 км
Плошча 2155 км²
Аб'ём 18,18 км³
Даўжыня берагавой лініі 896 км
Найбольшая глыбіня 36 м
Сярэдняя глыбіня 8,4 м
Упадаюць Дняпро, Базаўлук
Выцякаюць Дняпро
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кахоўскае вадасховішча (укр.: Каховське водосховище) — вадасховішча, якое раней існавала ў ніжнім цячэнні Дняпра[1].

Поўны аб’ём вадасховішча — 18,18 км³, карысны — 6,78 км³, глыбіня — 8,4 м (макс. — 24 м).

Уведзена ў эксплуатацыю ў 1956 годзе. Была асноўнай крыніцай водазабеспячэння паўднёва-ўсходняй часткі Украіны. З яго вада падавалася ў Паўночна-Крымскі, Кахоўскі канал, канал Дняпро — Крывы Рог, Верхнерагачынскі канал, а таксама ў сістэмы водазабеспячэння руднікоў, прадпрыемстваў, гарадоў і пасёлкаў Нікапальскага марганцаваруднага прамысловага комплексу, у шэраг дробных арашальных сістэм прыбярэжных раёнаў Херсонскай, Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцей. Агульны адбор вады з вадасховішча толькі для буйных каналаў складаў 900 м³/с[2].

Вадасховішча спыніла сваё існаванне ў чэрвені 2023 года пасля знішчэння Кахоўскай ГЭС[1].

  • Каховське водоймище: гідробіологічний нарис : [укр.] / відп. ред. Я. Я. Цееб, АН УРСР, Ін-т гідробіології. — К. : Наукова думка, 1964. — 304 с.
  • Горло Н. В. Позиція громадськості щодо спорудження Каховського водосховища (50-і рр. XX ст.) : [укр.] / редкол.: В. О. Котигоренко, М. В. Дєдков, Н. В. Деркач (співголови) та ін. // Державна етнонаціональна політика: правовий та культурологічний аспекти в умовах Півдня України : збірник наукових праць V Всеукраїнської науково-практичної конференції, 2-3 жовтня 2003 року, м. Запоріжжя. — Запоріжжя; Сімферополь : Облдержадміністрація: Доля, 2003. — С. 161—164.
  • Еколого-геологічні проблеми Каховського водосховища : [укр.] / ред.-упоряд. В. А. Сандул, Нац. акад. наук України. — Кривий Ріг, 2009. — 76 с.
  • Корж О. П., Корж Є. О. Сучасний стан верхів`я Каховського водосховища та його басейну : [укр.] // Вісник ЗНУ. Біологічні науки. — Запоріжжя, 2013. — № 2. — С. 148—153.