Кан
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Кан (фр.: Caen) — горад і камуна на паўночным захадзе Францыі, сталіца рэгіёна Ніжняя Нармандыя і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Кальвадос. Дэвіз горада — «адзін Бог, адзін Кароль, адна Вера, адзін Закон» (Un Dieu, un Roy, une Foy, une Loi). Насельніцтва — 114 тыс. чалавек (1999).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кан размешчаны на берагах ракі Орн, прыкладна за 10 км ад таго адрэзка ўзбярэжжа праліва Ла-Манш, які мае сярод турыстаў мянушку «Нармандскай Швейцарыі». З портам Уістрэам на беразе Ла-Манша яго злучае пракладзены на загад Напалеона III марскі канал. Па тэрыторыі горада таксама працякае мноства дробных рэк, галоўным чынам забраных у калектары.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя весткі пра Кан належаць да часу кіравання герцагаў нармандскіх, адзін з якіх, Вільгельм Заваёўнік, зрабіў Кан сваёй сталіцай. На працягу ўсёй сваёй гісторыі Кан падзяляў лёс Нармандыі; у 1204 годзе разам з ёю перададзены Іаанам Беззямельным французскай кароне. У 1346 годзе англічане ўзялі яго прыступам; канчаткова вярнуўся да Францыі горад толькі ў 1450 годзе. У 1432 годзе Джон Ланкастэрскі, герцаг Бедфард заснаваў Канскі ўніверсітэт, які за сваю гісторыю не раз закрываўся і аднаўляў працу (у сучасным выглядзе — з 1957 года).
Да адмены Нанцкага эдыкта ў 1685 годзе большасць насельніцтва Кана складалі гугеноты. У гады Вялікай Французскай рэвалюцыі горад далучыўся да жырандыстаў. Бітва за Кан улетку 1944 года зруйнавала старажытны горад. Старадаўняя забудова на дзве трэці загінула. У 1948—1962 гадах паводле плана Маршала будуецца сучасны горад з прамысловымі і зялёнымі зонамі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Канскі замак XI—XII стагоддзяў — адна з найбуйнейшых сярэднявечных крэпасцей на захадзе Еўропы. У наш час там розныя мастацкія і гістарычныя музеі.
- З часоў Вільгельма Заваёўніка ацалелі ўслаўленыя помнікі нармандскай раманікі — саборная царква Сент-Эцьен пры мужчынскім абацтве і царква Тройцы пры жаночым манастыры. У гэтых храмах да Французскай рэвалюцыі былі пахаваны, адпаведна, сам Вільгельм Заваёўнік і яго жонка Мацільда Фландрская. Фасад саборнай царквы строгі і лаканічны, 90-мятровыя вежы ўвянчаны шпілямі XIII стагоддя. Астатнія будынкі мужчынскага абацтва перабудаваны ў XVII стагоддзі; з 1960 года ў іх змяшчаюцца органы мясцовага самакіравання. Жаночы манастыр моцна паноўлены працамі паплечнікаў Віоле-ле-Дюзка.
- Жамчужынай старога Кана лічылася ажурная познегатычная царква Св. Пятра. У 1944 годзе яна была разбурана, у наш час цалкам адрэстаўравана.
- З помнікаў грамадзянскага дойлідства цікавыя асабнякі XVI стагоддзя; у адным з іх нарадзіўся паэт Малерб.
- У памяць пра падзеі Другой сусветнай вайны ў 1988 г. адкрыты Мемарыял міру.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Жаночае абацтва ў Кане
-
Канская ратуша (былы мужчынскі манастыр)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.coventry.gov.uk/info/222/twin_towns_and_cities
- ↑ https://ohrid.gov.mk/%D0%BF%D1%80%D0%B8%D1%98%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%81%D0%BA%D0%B8-%D0%B8-%D0%B7%D0%B1%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B8%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8-%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B8/#1550493792826-104f2237-49593bde-e13530e7-072b
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кан
- Сайт Канскай агламерацыі Архівавана 12 снежня 2007. (фр.)
- Сайт музея «Помнік міру» Архівавана 6 студзеня 2006. (фр.)