Камба
Камба (Akamba) | |
Агульная колькасць | 4 774 300 (2017 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Танзанія — 138 000 |
Мова | камба |
Рэлігія | культ продкаў, анімізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | кікую, тэмі, меру, чага |
Ка́мба (саманазва Akamba) — народ ва Усходняй Афрыцы. Жывуць пераважна ў Кеніі, а таксама ў Танзаніі і Угандзе. Агульная колькасць (2017 г.) - каля 4 627 000 [1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна паданням, у XVI ст. камба перасяліліся з перадгор'яў Кіліманджара ў пагорыстыя саванны цэнтральнай Кеніі. Лінгвісты сапраўды знайшлі сувязь мовы камба з мовай чага, народа, што да нашых дзён жыве каля Кіліманджара. Першасным заняткам камба была пастаральная жывёлагадоўля. Аднак пасля перасялення яны таксама занялісь земляробствам.
У канцы XVIII ст. камба ўсталявалі гандлёвыя сувязі з узбярэжжам Індыйскага акіяна, пастаўлялі суахілі і арабам рабоў і слановую косць. Лічыцца, што частка вызваленых рабоў-камба ўдзельнічала ў вызваленні Уругвая ад іспанцаў. У 1820 г. яны перасяліліся ў Парагвай. У 2009 г. там жыло 807 іх нашчадкаў[2]. З 1849 г. афрыканскія камба таксама падтрымлівалі сувязі з еўрапейскімі вандроўнікамі і місіянерамі.
У другой палове XIX ст. камба моцна пацярпелі ад неўраджаеў, эпідэміі сярод кароў і заняпаду гандлю рабамі. Гэта абумовіла іх супрацоўніцтва з каланіяльнымі ўладамі пасля каланізацыі Кеніі Вялікабрытаніяй. Многія камба служылі ў брытанскай арміі. У 1928 - 1935 гг. неураджаі і эканамічны крызіс выклікалі міграцыю камба ў гарады. З гэтага перыяду адбываецца пашырэнне антыкаланіяльнай барацьбы. У пасляваенны час камба падтрымлівалі рух мау-мау.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Камба на Вікісховішчы |