[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Казыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казыр
руск. Казыр
Характарыстыка
Даўжыня 388 км
Басейн 20 900 км²
Расход вады 308 м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Хандаджуглымскі хрыбет
 • Каардынаты 53°55′30″ пн. ш. 96°57′07,56″ у. д.HGЯO
Вусце Туба
 • Каардынаты 53°46′54,33″ пн. ш. 92°53′20,57″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Туба → Енісей → Карскае мора

Краіна
Рэгіёны Краснаярскі край, Іркуцкая вобласць
Код у ДВР 17010300312116100015320
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казы́р (руск.: Казыр)[1] — рака на поўдні Сібіры, у Іркуцкай вобласці і Краснаярскім краі Расіі, правы складнік ракі Туба (басейн Енісея).

Даўжыня ракі 388 км. Плошча вадазбору 20 900 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 308 (каля 570[1]) м³/с і вагаецца ад 20,6 да 3430[2] м³/с. Аб'ём гадавога сцёку складае 9,721[2] км³. Рака бярэ пачатак на Хандаджуглымскім хрыбце[2], працякае ў межах Усходняга Саяна і яго адгор'яў. У вярхоўі Казыр — горная рака з парогамі і вадаспадамі.

Рака звычайна пачынае замярзаць у другой палове кастрычніка, ледаход адбываецца ў красавіку. Асноўныя прытокі: Мажарка (Тагасук) і Кізір. Рака суднаходная на працягу 97 км ад вусця.

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 185. — 538 с. — 100 000 экз.
  2. а б в Иванов В. В. Казыр // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 185. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)