Кесэлайд
Выгляд
Кесэлайд? | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
58°38′04″ пн. ш. 23°25′57″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кесэлайд (эст.: Kesselaid) — эстонскі востраў у Балтыйскім моры. Адміністрацыйна адносіцца да воласці Муху павета Саарэмаа. Кесэлайд размешчаны паміж эстонскім востравам Муху (адлегласць 3,4 км) і мацерыком.
Мора паміж Муху і Кесэлайдам мае глыбіню да 22 м. Плошча вострава 1,7 км². Найвышэйшы пункт — 15,6 м над узроўнем мора. Скалы Кесэлайда вышынёй 7-8 метраў ахоўваюцца з 1938 года. У канцы 1930-х гадоў на востраве пастаянна жылі 35 чалавек. Зараз у вёсцы Кесэ пражывае 7 чалавек. Маяк быў упершыню пабудаваны на востраве ў 1885 годзе. Цяперашні цалкам аўтаматычны маяк усталяваны ў 1994 годзе.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |