Келоід
Выгляд
Келоід | |
---|---|
МКХ-10 | L91.0 |
МКХ-9 | 701.4 |
МКБ-9-КМ | 701.4[1] |
OMIM | 148100 |
MedlinePlus | 000849 |
eMedicine | article/1057599 article/1298013 |
MeSH | D007627 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Келоід (ад грэч. Kele - пухліна і éidos - выгляд) — пухлінападобнае разрастанне грубай кудзелістай злучальнай тканкі скуры. Прычыны ўзнікнення келоідаў незразумелыя. У асобных пацыентаў існуе схільнасць да развіцця келоідаў.
Фактары рызыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Выяўленая пігментацыя скуры
- Пэўная лакалізацыя ініцыяльных пашкоджанняў (вобласць дельтападобнай цягліцы, грудная клетка, мочка вуха)
- Цяжарнасць
- Пубертатны перыяд.
Дыферэнцыяльны дыягназ
[правіць | правіць зыходнік]Келоід дыферэнцыруецца з гіпертрафічнымі рубцамі, дэрматафібромай, інфільтруючым базальнаклеткавым ракам (пацвярджаюць пры біяпсіі).
Тэрапія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле "Міжнародных рэкамендацый па вядзенню пацыентаў з паталагічнымі рубцамі" існуе два метады[2] лячэння рубцоў, эфектыўнасць якіх пацверджана ў кантраляваных рандамізаваных даследаваннях:
- выкарыстанне сіліконавага геля / пакрыцця
- ін'екцыі кортыкастэроідаў у вобласць келоіда
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.223
Зноскі
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Международные рекомендации по ведению пациентов с патологическими рубцами