[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Гіхон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыніца Гіхон у Іерусаліме, сучасны выгляд

Гіхон, або Геон (іўр.: גיחון) — біблейская рака, што выцякае з рая. Мяркуецца, што назва паходзіць ад дзеяслова іўр.: גיח «вырывацца наперад»[1]. Звычайна гэты дзеяслоў дапасуецца да рэк, што вырываюцца з зямлі, або да дзіцяці падчас працэсу нараджэння.

У кнізе Быцця паведамляецца, што гэта адна з 4 рэк, якія бяруць пачатак у раі, яна абцякае краіну Куш[2]. Тэолагі і гісторыкі імкнуліся атаясняць Гіхон з Нілам, Блакітным Нілам, пратокай ракі Еўфрат і іншымі рэкамі[3], што існуюць або існавалі на самой справе. Аднак пытанне аб магчымай лакалізацыі ракі Гіхон і краіны Куш застаецца спрэчным.

Назвы Гіхон і Геон пазней выкарыстоўваліся ў тапаніміцы і найменні архітэктурных пабудоў. Так, у Кедронскай даліне існавала крыніца Гіхон[4], у якой Марыя паласкала пялёнкі маленькага Ісуса.

Зноскі

  1. The amazing name Gihon
  2. Быццё, 2:13(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2015. Праверана 4 верасня 2018.
  3. Где находился библейский рай? Архівавана 17 снежня 2018.
  4. Discovering the World of the Bible