Віртуальная валюта
Віртуальная валюта ці гульнёвая валюта — прыватныя электронныя грошы, якія выкарыстоўваюцца для набыцця і продажу віртуальных тавараў у розных сеціўных суполках: сацыяльных сетках, сіртуальных сусветах і online-гульнях[1].
У кожным асяроддзі віртуальная валюта ужываецца для спецыфічных мэтаў:
- набыццё аватараў;
- набыццё розных гульнявых артэфактаў: напрыклад, зброі, зямлі, статусу;
- набыццё пашыраных магчымасцяў карыстання форумам[1].
Бізнэс
[правіць | правіць зыходнік]Ужо многія годы віртуальныя тавары карыстаюцца попытам і прыносіць рэальны даход сваім стваральнікам і эмітэнтам віртуальный валюты[2] [3]. Спачатку у ЗША толькі заўзятыя геймеры трацілі грошы на куплю віртуальных тавараў; зараз усё больш спажыўцоў не толькі купляюць віртуальныя гульнявыя тавары, але ўсё большую папулярнасць набываюць платныя гульні ў такіх сацыяльных сетках, як Facebook і MySpace[2]. Напрыклад, гульнявы партал Zynga паведаміў, што ў 2009 годзе ў яго набылі віртуальных валют і віртуальных тавараў на суму болей за 100 мільёнаў долараў ЗША[2].
Віртуальныя грошы ў online-гульнях
Асобна варта адзначыць абарот віртуальнай валюты ў online-гульнях, звязаны з купляй-продажам гульнёвых каштоўнасцяў за рэальныя грошы. з'яўляецца ўсё больш сэрвісаў і прапановаў аб продажы гульнёвай зброі, экіпіявання і персанажаў за рэальныя грошы.
Існуюць сэрвісы для продажу гульнёвых грошай за рэальныя ці электронныя грошы, напрыклад, крамы гульнёвых грошай, якія прапануюць купіць гульнёвую валюту у шматлікіх папулярных гульных. Такія крамы акумулююць грошы шматлікіх фермераў і прапануюць іх канцавому пакупніку гатовым прадуктам. У кожнай гульні існуюць свае кошты на гульнёвыя грошы, якія таксама могуць моцна адрознівацца на розных серверах.
Афіцыйная трактоўка
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2012 года Еўрапейскі цэнтральны банк распаўсюдзіў даклад «Схемы віртуальных валют». У ім адзначаецца, што ў некаторых выпадках віртуальныя суполкі ствараюць і распаўсюджваюць сваю ўсласную лічбавую валюту для абмена таварами (паслугамі) і адзінкі ўліку. У дакладзе Віртуальная валюта вызначаецца як адзін з відаў нерэгулявальных [дзяржавай] лічбавых грошай, якія звычайна ствараюцца і кантралююцца распрацоўнікамі, і прымаюцца сярод чальцоў пэўнай віртуальнай суполкі.
20 сакавіка 2013 года камісія па фінансавым злачынствам (англ.: FinCEN) пры мінімтэрству фінансаў ЗША выдала дакумент, які змяшчае тлумачэнне ужыванасці фмерыканскага Закона аб банкаўскай ьаямніцы (англ.: Bank Secrecy Act) пры стварэнні, абмене і перадачы віртуальных валют.[4]
Паводле класіфікацыі камісіі вызначаецца «рэальная валюта» — манеты і папяровыя грошы ЗША ці любой іншай краіны, якія
- з'яўляюцца законным сродкам плацяжу;
- абарочваюцца;
- звычайна ўжываюцца і агульнапрыняты ў якасці сродка абмену ў краіне-эмітэнце.
«Віртуальная валюта» — сродак абмену, які дзейнічае як валюта ў некаторых сферах, але не мае ўсіх атрыбутаў рэальнай валюты. У прыватнасці, віртуальная валюта не мае статуса законнага сродка плацяжу ні ў адной юрысдыкцыі. Віртуальная валюта лічыцца «канвертавальнай», калі яа мае эквівалент у рэальнай валюце ці дзейнічае як замяняльнік рэальнай валюты.
Зноскі
- ↑ а б Virtual Currencies and Virtual Goods — Definitions and Revenue Streams in Social Networks Архівавана 4 жніўня 2010.
- ↑ а б в «The Goods May Be Virtual, but the Profit Is Real» — NYTimes.com (англ.)
- ↑ «BBC News — Sales of virtual goods boom in US» (англ.)
- ↑ Application of FinCEN’s Regulations to Persons Administering, Exchanging, or Using Virtual Currencies Архівавана 19 сакавіка 2013.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Віртуальная эканоміка
- Дадатковая валюта
- Крыптавалюта
- Лічбавыя тэхналогіі
- Выдуманая валюта
- Плацёжная сістэма
- Прыватная валюта
- Электронныя грошы
- Электронная камерцыя
- Электронны гаманец
- Электронная эканоміка