Вэстмінстэрскі палац
Славутасць | |
Вэстмінстэрскі палац | |
---|---|
англ.: Palace of Westminster[1] | |
51°29′58″ пн. ш. 0°07′27″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Памылка Lua у Модуль:Wikidata/Places на радку 234: attempt to index field 'datavalue' (a nil value). |
Архітэктурны стыль | англійская готыка, перпендыкулярная готыка[d] і неаготыка |
Архітэктар | Charles Barry, Jr.[d] і Аўгустус П'юджын |
Першае згадванне | 1016 |
Сайт | parliament.uk/abo… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 426 рус. • англ. • фр. |
Вэстмінстэрскі палац (англ.: Palace of Westminster) — будынак на беразе Тэмзы ў лонданскім раёне Вэстмінстэр, дзе праходзяць пасяджэнні Брытанскага парламента. Злучаецца з Трафальгарскай плошчай вуліцай Уайтхол.
Першапачаткова, да 1529 года, служыў сталічнай рэзідэнцыяй англійскіх каралёў. Пасля пажару 16 кастрычніка 1834 г. палац пабудаваны нанава па неагатычным праекце Ч. Бары і А. У. П’юджына. Ад сярэднявечнага палаца ацалелі Вэстмінстэрская зала прыёмаў (1097) і вежа каштоўнасцяў (пабудаваная для захоўвання казны Эдуарда III).
У палацы 1200 памяшканняў, 100 лесвіц і 5 кіламетраў калідораў. З палацавых вежаў найбольш знакамітая гадзіннікавая вежа «Біг-Бен». Вежа Вікторыі вышэй на два метры, яе вышыня — 98,45 м (323 фута). У 1987 годзе палац і бліжэйшых царква святой Маргарыты (1486—1523) былі ўдастоены гонару быць уключанымі ў Спіс сусветнай спадчыны.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Палац і Вэстмінстэрскі мост
-
Від на будынак з «Лонданскага вока»
-
Краявід з Вэстмінстэрскага моста