Вэрхіўцэвэ
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Вэрхіўцэвэ[2] (укр.: Верхі́вцеве) — горад у Вэрхнёдніпроўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны. Чыгуначная станцыя і буйны чыгуначны вузел.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1884 г. утвораны рабочы пасёлак пры станцыі Любамырыўка падчас будаўніцтва чыгункі Данбас-Крыўбас (цяпер Прыдняпроўская чыгунка Укрзалізныці). Назва паселішча паходзіць ад размешчанай непадалёк вёскі Любамырыўка. У снежні 1888 г. пасля пабудовы Саксаганскай каляіны (Любамырыўка—Калачэўскэ) стала чыгуначным вузлом. Сучасная назва станцыі дадзена 1 студзеня 1904 г. у гонар першага начальніка Кацярынінскай (Прыдняпроўскай) чыгункі, таленавітага інжынера Аляксандра Вэрхоўцава. У пачатку XX ст. дзякуючы развіццю ў рэгіёне металургічнай прамысловасці, станцыя значна пашыраецца, павялічваецца і насельніцтва пасёлка. 30 кастрычніка 1956 г. рашэннем Днепрапятроўскага аблвыканкама паселішчу прысвоены статус горада раённага падпарадкавання.
Зноскі
- ↑ Верхівцеве — Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001. — ISBN 966-02-2075-8 Праверана 21 лютага 2023.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»