[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Вэб-распрацоўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вэб-распрацоўка — працэс стварэння вэб-сайта (старонкі) або вэб-праграмы. Асноўнымі этапамі працэсу з’яўляюцца: праектаванне, вэб-дызайн, вёрстка старонак, праграмаванне на боку кліента і сервера, а таксама публікацыя вэб-сайта ў Інтэрнэт і канфігурацыя вэб-сервера.

Этапы распрацоўкі вэб-сайта (вэб-праграмы)

[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне тэхнічнага задання (спецыфікацыі). Да пачатку працы над вэб-старонкай, бізнес-аналітыкам, вэб-архітэктарам, менеджарам праекта, або кліентам, ствараецца дакумент — тэхнічнае заданне або спецыфікація. Мэта гэтага дакумента — зацвердзіць поўны спіс функцыянальных, нефункцыянальных і іншых (бяспекі, даступнасці і г.д.) патрабаванняў да вэб-сайта.

На этапе праектавання вызначаюцца архітэктура, кампаненты, інтэрфейсы, а таксама іншыя характарысткі вэб-сайта ці ягоных частак.

На этапе вэб-дызайна ствараюцца графічныя інтэрфейсы, структура вэб-старонак, мастацкае аздабленне вэб-старонак, формы ўзаемадзеяння карыстальніка з вэб-сайтам і іншыя элементы досьведа карыстальніка вэб-сайта.

Зацверджаны дызайн вэб-сайта падзяляецца на асобныя графічныя элементы, з якіх будуецца HTML-старонка. Гэты код можна праглядаць з выкарыстаннем праграм вэб-браўзераў.

Праграмаванне

[правіць | правіць зыходнік]

Праграмаванне вэб-сайта можа ажыццяўляцца на аснове пэўнай сістемы кіравання сайтам (CMS) або «з нуля». Этап праграмаванне прадугледжвае наданне элементам вэб-дызайну ўсіх функцыянальных і іншых уласцівасцей, зацверджаных тэхнічным заданнем.

У залежнасці ад абранай метадалогіі распрацоўкі праграмнага забеспячэння, тэсціраванне вэб-сайта адбываецца на этапе праграмавання, або пасля яго. Мэта тэсціравання — пошук і выпраўленне памылак ў праграммным забеспячэнні ці дызайне вэб-сайта.

Завяршальным этапам распрацоўкі сайта з’яўляецца тэсціраванне. Працэс тэсціравання можа ўключаць у сябе самыя разнастайныя праверкі: выгляд старонкі з павялічанымі шрыфтамі, пры розных памерах акна браўзера, пры адсутнасці флэш-плэера і многія іншыя. Таксама — юзабіліці-тэсціраванне. Выяўленыя памылкі адпраўляюцца на выпраўленне да таго часу, пакуль не будуць ліквідаваны. Тэрміны кантралюе менеджар праекта. Таксама, на гэтым этапе прыцягваюць да працы дызайнера, каб ён правёў аўтарскі нагляд.

Публікацыя вэб-сайта і канфігурацыя вэб-сервера

[правіць | правіць зыходнік]

Файлы вэб-сайта размяшчаюцца на серверы правайдера (хостынгу) і суправаджаюцца патрэбнымі наладамі праграмнага забеспячэння вэб-сайта і хостынга.

Напаўненне кантэнтам

[правіць | правіць зыходнік]

Сайт напаўняюць змесцівам (кантэнтам) — тэкстамі, відарысамі, файламі для спампоўвання і гэтак далей. Часам тэксты складаюцца спецыялістам студыі, часам кантэнтам займаецца адказная асоба з боку заказчыка. Гэта вырашаецца на этапе складання тэхнічнага задання. У выпадку, калі кантэнт складаецца прадстаўніком студыі, то гэта адбываецца і сцвярджаецца паралельна з іншымі этапамі праекта. На кожнай старонцы знаходзяцца тэкставыя блокі, яны могуць быць тыпавымі (стандартныя) і нетыпавымі. Як правіла, нетыпавы тэкставы блок размешчаны на старонцы 404.

Унутраная SEO-аптымізацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Звязаная з некаторымі зменамі самога сайта. SEO-аптымізацыя пачынаецца з вызначэння семантычнага ядра. Тут вызначаюцца такія ключавыя словы, якія прыцягнуць найбольш зацікаўленых наведвальнікаў, па якіх выйграць канкурэнцыю прасцей. Затым гэтыя словы ўносяцца на сайт. Тэксты, спасылкі, іншыя тэгі адаптуюцца так, каб пошукавыя сістэмы маглі іх паспяхова знаходзіць па ключавых словах.

Знешняя SEO-аптымізацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Зводзіцца, як правіла, да пабудовы структуры ўваходзячых спасылак. Гэта ўласна і ёсць раскрутка сайта. Да распрацоўкі сайта знешняя SEO-аптымізацыя не мае дачынення. SEO-аптымізацыя класіфікуецца на «белую» і «чорную» (такую, пасля якой сайт за два тыдні трапляе ў топ, а потым у бан пошукавікаў). Сапраўдная, «белая» SEO-аптымізацыя, гэта працаёмкі і доўгі працэс, кошт якога можа ў некалькі разоў перавышаць выдаткі на стварэнне сайта.

Тэхналогіі і мовы праграмавання для вэб-распрацоўкі

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя прафесіі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8