Вуктыл
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Вуктыл (руск.: Вуктыл) — горад (з 1989) у Расіі, у Рэспубліцы Комі. Насельніцтва 14,0 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1968 годзе. Размешчаны на правым беразе ракі Пячора, за 575 км ад Сыктыўкара.
Вуктыл сваім з'яўленнем і існаваннем абавязаны Вуктыльскаму нафтагазакандэнсатнаму радовішчу. У Вуктыле берэ пачатак газаправод «Ззянне Поўначы» (Вуктыл — Ухта — Таржок). Леспрамгас. Ля Вуктыла — нацыянальны парк «Югыдва».