[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Вата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ва́та — слаба ўшчыльненая маса тонкіх пераблытаных валокнаў.

Шарыкі з баваўнянай ваты

Адрозніваюць прыродную (шарсцяная, шаўковая, баваўняная, ільняная і інш.) і штучную (мінеральная, шкляная, металічная, базальтавая, шлакавая, цэлюлозная і інш.).

Гігіенічныя прыналежнасці з ваты

Прыродная вата выкарыстоўваецца пры вырабе адзення, мэблі, у медыцыне, вытворчасці касметычных сродкаў і інш.

Штучная вата выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, у якасці цеплаізаляцыйнага і гукаізаляцыйнага матэрыялу, у якасці фільтравальнага матэрыялу для ачысткі вадкасцей і газаў у хімічнай прамысловасці і інш.