[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Варнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варнаў
ням. Warnow
Характарыстыка
Даўжыня 155,4 км
Басейн 3 324 км²
Вадацёк
Выток каля Пархіма
 • Вышыня 65 м
 • Каардынаты 53°30′59″ пн. ш. 11°51′45″ у. д.HGЯO
Вусце Варнемюндэ
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 54°10′49″ пн. ш. 12°05′35″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Балтыйскае мора

Краіна
physical
Варнаў
Варнаў
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва́рнаў (ням.: Warnow, вымаўляецца Ва́рна) — рака ў Германіі, працякае па зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. Упадае ў Балтыйскае мора ў Варнемюндэ.

Назва ракі мае славянскія вытокі (рака Вароны). У межах горада Ростака рака носіць назву Ніжняя Варнаў (Unterwarnow). Суднаходная да галоўнай прыстані Ростака, каля пяці кіламетраў ад вусця. У вусце ракі размяшчаецца важны пункт паромнага паведамлення ў Паўночнай Еўропе. Па берагах ракі апроч партовых збудаванняў размяшчаюцца прадпрыемствы суднабудаўнічай і суднарамонтнай прамысловасці, верфі і яхт-клубы. У Ростаке пад ракой пракладзены Варнаўскі тунэль.

Дзякуючы параўнальна нядрэннай экалогіі, рака досыць багатая рыбай. У тым ліку — лешч, плотка, акунь, судак, язь, селядзец, а таксама нават стронга і рачны вугор. Рэчка ў ніжняй плыні — месца нерасту балтыйскага селядца і яе напасу непасрэдна перад нерастам. Судак, у тым ліку памерам дазволеным сучаснымі правіламі лоўлі — больш 45 см, — ловіцца на спінінг у межах Ростака.

Зноскі