З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вераб’і (Passer) — род птушак атрада вераб’інападобных.
Даўжыня 12—18 см, маса 20—37 г. Апярэнне светла-шэрае, бураватае і чорнае. У самцоў многіх відаў чорная пляма на горле.
Адрозніваецца больш за 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, некаторыя віды завезены ў Паўночную і Паўднёвую Амерыку, Аўстралію, Новую Зеландыю і іншыя месцы. Жывуць у населеных месцах, садах, парках, гаях, поймавых дубровах, на палях, у пустынях. На Беларусі 2 віды: верабей дамавы і верабей палявы, аселыя. Верабей палявы часткова вандроўны від.
Амаль усе чародныя, у перыяд гнездавання — каланіяльныя птушкі. Гнёзды пад дахамі, у нішах будынкаў, у дуплах, норах, на дрэвах. Калі кормяць птушанят, знішчаюць шмат шходных насякомых. Дарослыя кормяцца пераважна зернем. Шкодзяць збожжавым культурам.