Бітва пры Паніпаце (1526)
Бітва пры Паніпаце | |||
---|---|---|---|
Дата | 21 красавіка 1526 | ||
Месца | Паніпат (суч. штат Хар’яна, Індыя) | ||
Вынік | Перамога Бабура | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва пры Паніпаце — бітва паміж войскамі Бабура і дэлійскім султанам Ібрахім-шахам Лодзі, якая адбылася 21 красавіка 1526 года ў Паўночнай Індыі і паклала пачатак Імперыі Вялікіх Маголаў. Адна з першых бітваў з ужываннем агнястрэльнай зброі і артылерыі[3].
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Эпоха Дэлійскага султанату падыходзіла да канца. Апошняму султану Дэлі, Ібрагімшаху Лодзі рэальна падпарадкоўваўся толькі Дэлі з наваколлем. Мяцежныя эміры, якія кіравалі ў Пенджабе, стратэгічнай паўночна-заходняй правінцыі Індыі, звярнуліся да Бабура, кіраўніка Афганістана, з просьбай прыйсці ў Індыю і пазбавіць іх ад тыраніі Ібрагімшаха Лодзі[4].
Да гэтага часу Бабур ужо здзейсніў 4 паходы ў Індыю, і мяцежнікі спадзяваліся на тое, што Бабур зноў прыйдзе ў Індыю і дапаможа ім захапіць Дэлійскі трон, а затым, як і раней, сыдзе ў Афганістан. Але на гэты раз так не адбылося. Бабур прыйшоў у Індыю для таго, каб там і застацца[4].
Лёгка заваяваўшы Пенджаб, Бабур са сваім войскам прайшоў да Дэлі, дзе, недалёка ад паселішча Паніпат, 26 мая 1526 года адбылася знакамітая бітва паміж Бабурам і Ібрагімшахам Лодзі[4].
Апісанне бітвы
[правіць | правіць зыходнік]Войска Бабура было невялікім, яно налічвала ўсяго толькі 12 тысяч вершнікаў. Яго супернік выставіў велізарнае войска, якое па розных звестках налічвала ад 40 да 100 тысяч чалавек і ад 100 да 1000 баявых сланоў[5][4]. Хоць сілы Дэлійскага султана пераўзыходзілі лікам, у Бабура на ўзбраенні былі гарматы і стрэльбы. Гарматы, у той час яшчэ не вядомыя ў Індыі, знішчалі велізарную колькасць салдат Ібрагіма Лодзі і звярталі ва ўцёкі сланоў[6].
Бабур са сваім мабільным войскам змог прымусіць султанскую армію ратавацца, заняў Дэлі і захапіў яго скарбніцу, пра якую хадзілі легенды[4].
Сам Ібрагім быў забіты ў бітве.
Вынікі бітвы
[правіць | правіць зыходнік]Праз тры дні Бабур захапіў Дэлі, а ў пачатку мая горад Агра, які стаў новай сталіцай дзяржавы Вялікіх Маголаў[7].
Пасля перамогі над Дэлійскім султанам Бабур правёў шэраг заваяванняў абасобленых індыйскіх княстваў. Аб'яднаўшы іх пад сваёй уладай, Бабур не прыпыніўся ў сваіх намерах. Ён шмат увагі надзяляў паляпшэнню стану ў краіне. Аднак, Бабуру не давялося дажыць да глыбокай старасці. Пасля яго смерці ў 47 гадоў ад дызентэрыі нашчадкі Бабура правілі ў валоданнях продка, званых Імперыяй Вялікіх Маголаў, да XIX стагоддзя[4].
Зноскі
- ↑ а б в Davis 1999, pp. 181, 183.
- ↑ Davis 1999, p. 184.
- ↑ First battle of Panipat, 21 April 1526 . Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 5 October 2011.
- ↑ а б в г д е Победа Бабура в битве при Панипате в 1526 году (руск.)
- ↑ Davis 1999, p. 183.
- ↑ Битва при Панипате (руск.)
- ↑ Битва при Панипате (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Davis, Paul K. 100 Decisive Battles: From Ancient Times to the Present. — Oxford University Press, 1999. — 462 p. — ISBN 1-57607-075-1.