Бясплоднасць
Бясплоднасць, бясплоддзе — няздольнасць дарослага арганізма даваць жыццяздольнае патомства. Пры адсутнасці цяжарнасці на працягу года і болей пры рэгулярным палавым жыцці без засцярогі шлюб лічаць бясплодным. Пры відавочнай паталогіі мужа ці жонкі дыягназ бясплоднасці правамоцны і раней. Бясплодны шлюб (паводле даных многіх краін складае 10-30 %, у сярэднім 15 %; 1995) — медыка-дэмаграфічная праблема дзяржаўнай значнасці. Рост бясплоднасці можа абумоўлівацца ўздзеяннем паталогіі экалагічных фактараў, некаторых кантрацэптываў, міграцыяй насельніцтва, нездаровым ладам жыцця, абортамі і інш. Яна выклікае больш хуткае старэннне арганізма, павышаную схільнасць да захворванняў (пухліны), скарачае працягласць жыцця.
Адрозніваюць бясплоднасць першасную і другасную. абсалютную і адносную, прыроджаную і набытую, часовую і пастаянную, фзіялагічную і паталагічную, функцыянальную і арганічную, добраахвотна ўсвядомленую і гвалтоўна вымушаную.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).