[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Атэтоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Атэтоз (ад стар.-грэч.: ἄθετοςняўстойлівы) — гіперкінез (паталагічныя міжвольныя рухі), які выяўляецца павольнай танічнай курчай канечнасцяў, твару, тулава. Ен займае прамежкавае становішча паміж дыстаніяй і харэяй, аб'ядноўваючы рысы гэтых гіперкінезаў.

Адрозніваецца міжвольнымі павольнымі стэрэатыпна, вычварнымі рухамі невялікага размаху ў дыстальных аддзелах канечнасцяў, якія могуць распаўсюджвацца і на праксімальныя аддзелы канечнасцяў, а таксама мышцы галавы, языка, твару (выцягванне вуснаў, перакошванне роту, грымасы).

Ступень курчы зменлівая, і яна пераважае то ў адных, то ў іншых цягліцавых групах, з прычыны чаго гэтыя гвалтоўныя міжвольныя рухі павольныя, червепадобныя, як бы плывуць па цягліцах. Важнымі прыкметамі атэтозу з'яўляюцца зменлівы тонус цягліц, фарміраванне мінучых кантрактур.

Атэтоз узнікае пры паразе базальных гангліяў, паласатага цела ў вобласці хвастатага ядра і шкарлупіны і з'яўляецца адной з формаў праявы коркавага паралічу. Звычайна гэта адбываецца ў раннім дзіцячым узросце (пры радавой траўме, ядзернай жаўтусе, інсультах і т. п.). Эфектыўнага лячэння яго не распрацавана.