[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Астрыд Ньяльсдоцір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астрыд Ньяльсдоцір
Нараджэнне XI стагоддзе
Смерць 1060
Бацька Ньяль[d][1]
Муж Рагнвальд Ульфсан і Эймунд Стары
Дзеці Інгамодэр і Стэнкіль[1]

Астрыд Ньяльсдоцір (Ньяльсдотэр; шведск.: Astrid Njalsdotter, Ástríðr Njálsdóttir, таксама AestrithAstrid Njalsdotter, Ástríðr Njálsdóttir, таксама Aestrith) ― жонка Рагнвальда Старога і прамаці шведскай дынастыі Стэнкіляў. Часам называецца каралевай Швецыі, хоць дадзенае сцвярджэнне з’яўляецца спрэчным.

Адзіная першакрыніца, якая апавядае пра жыццё Астрыд ― Сага аб Хервёр, у якой гаворыцца, што яна была дачкой Ньяла Фінсана з Халугаланда[2]. Як вынікае з іншых крыніц, Ньял Фінсан быў сынам Гунхільды Хальвдансдоцер з сям’і Ск’яльга і нашчадкам па жаночай лініі Харальда Хорфагера, першага караля Нарвегіі і меркаванага прадстаўніка дынастыі Інглінгаў[3]. Згодна сазе аб Хервёр, Астрыд нарадзіла Стэнкіля (пам. 1066), які стаў ярлам у Швецыі і пазней атрымаў у спадчыну Каралеўства каля 1060 года. Яе ўнукі, шведскія каралі Хальстэн і Інгэ I Старэйшы, нарадзіліся прыкладна ў 1050―1060 гадах, яе шлюб, верагодна, адбыўся ў 1020―1030 гадах. Нічога не вядома пра той час, калі яна памерла.

Хто на самай справе быў мужам Астрыд, таксама дакладна невядома. У старой гістарыяграфіі было распаўсюджана сцвярджэнне аб тым, што яго варта атаясамліваць з Рагнвальдам Ульфсаном, ярлам гётаў, які служыў пры карале Олафе у пачатку XI стагоддзя. Па звестках скандынаўскіх саг, Рагнвальд Ульфсан быў вымушаны бегчы са Швецыі пасля спрэчкі з каралём, і ў выніку стаў ярлам у Старой Ладазе. Аднак гэты Рагнвальд быў жанаты з нарвежскай прынцэсайІнгеборгай Тругведоцір і быў бацькам Улеба і Эйліфа і ніяк не звязаны са Стэнкілем. Таму сцвярджэнні аб тым, што Рагнвальд пабраўся другім шлюбам з Астрыд з’яўляецца ўсяго толькі здагадкай[4].

Магчымая каралева Швецыі

[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкі царкоўны гісторык Адам Брэменскі піша, што Стэнкіль быў пасынкам (privignus) або пляменнікам (nepos) папярэдняга шведскага кіраўніка Эйдмунда Старога (каля 1050 ― каля 1060).[5] Зыходзячы з гэтага, можна выказаць здагадку, што Астрыд спачатку была ў шлюбе з Рагнвальдам, а затым выйшла замуж за Эйдмунда, чыя жонка наогул невядомая. Гэта здагадка тлумачыць логіку атрымання ў спадчыну каралеўства каля 1060 года, калі дынастыя Мунсё вымерла па мужчынскай лініі. Аднак, Сага аб Хервёр абвяшчае, што Стэнкіль атрымаў у спадчыну трон праз яго жонку, якая была дачкой Эйдмунда. Таму сучасныя гісторыкі схільныя сумнявацца ў гэтай гіпотэзе[6].

Зноскі

  1. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  2. The Saga of Hervör and Heithrek, in Stories and Ballads of the Far Past, translated from the Norse (Icelandic and Faroese), by N. Kershaw.Cambridge at the University Press, 1921. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2006. Праверана 16 мая 2011.
  3. Detlev Schwennicke (1984), Europäische Stammtafeln, Vol. II. Marburg: Stargardt, Tafel 105.
  4. Mats G. Larsson (2002), Götarnas riken: Upptäcktsfärder till Sveriges enande. Stockholm: Atlantis, p. 154-7.
  5. Adam av Bremen (1984), Historien om Hamburgstiftet och dess biskopar. Stockholm: Proprius, p. 139-40 (Book III, Chapter 15).
  6. Hans Gillingstam (1981), «Utomnordiskt och nordiskt i de äldsta svenska dynastiska förbindelserna», Personhistorisk tidskrift 77:1, p. 18
  • Elgenstierna, Gustaf (1925—1936), Den introducerade svenska adelns ättartavlor, Vol. I—IX.
  • Ohlmarks, Åke (1973), Alla Sveriges drottningar (All the queens of Sweden; in Swedish). Stockholm: Gebers.