Арэнал
Арэнал | |
---|---|
Размяшчэнне | Коста-Рыка |
Форма вулкана | стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | лістапад 2006 |
Вышыня вяршыні | 1670 м |
Першае ўзыходжанне | 1937 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арэнал — вулкан у Коста Рыцы, з’яўляецца адным з самых актыўных вулканаў планеты. Лава вулкана рэгулярна сцякае па склонах у даліну, і Арэнал час ад часу выкідвае ў неба распаленыя каменныя глыбы дыяметрам да 7,5 метраў на вышыню 300 метраў.
29 ліпеня 1968 года адбылося апошняе вялікае вывяржэнне Арэнала, якое разбурыла гарады Пуэбла Нуэба і Табакон. Рэшты знішчэння, выкліканага вулканам, бачны і да сённяшняга дня. Пры гэтым вывяржэнні загінула 87 чалавек.
Да першага пакарэння ў 1937 годзе ніхто нават і не здагадваўся пра вулканічнае паходжанне гары вышынёй у 1633 метра, апроч таго, тады вулкан быў амаль цалкам пакрыты расліннасцю. Лічыцца, што Арэнал праяўляў сваю актыўнасць і раней, але не выказваў актыўнай вулканічнай дзейнасці на працягу апошніх 400 год. Кожны год вышыня вулкана павялічваецца на некалькі метраў у выніку выхаду лавы на паверх кратэра.
Назіраць за лавай вулкана найлепш ноччу з назіральных плашчадак і дыстанцыі каля двух кіламетраў. Туры з гідам можна заказаць у Ля Фартуне.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арэнал
- Arenal Volcano, Costa Rica (англ.)