[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Архаізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Архаі́зм (грэч. αρχαιος — старадаўні, старажытны) — слова, моўны выраз, граматычная форма, якія былі характэрныя для старадаўняй мовы, але цяпер выйшлі з ужытку. Архаізмы часта выкарыстоўваюцца ў стылістычных мэтах, напрыклад, для надання мове ўрачыстасці, ці для перадачы атмасферы даўніны.

У мовах з развітымі прафесійна-сацыяльнымі падсістэмамі (як, напрыклад, у англійскай) архаізмы могуць выконваць функцыю прафесійнага жаргону, што асабліва характэрна для юрыспрудэнцыі.

У блізкароднасных мовах можа назірацца з’ява, калі некаторае слова з’яўляецца архаізмам у адной мове, але актыўна ўжываецца ў другой. Напрыклад,

  • бел.: вока — руск.: око (пры сучасным «глаз»),
  • бел.: чырвоны — руск.: червонный (пры сучасных «красный», «алый»).

Ад архаізмаў могуць утварацца шырокаўжывальныя вытворныя словы, напрыклад, ад «чало» паходзіць слова «узначальваць», выраз «на чале».

Зноскі