Ашфард (горад, Вялікабрытанія)
Выгляд
| ||||||||||||||||
Ашфард (англ.: Ashford) — горад у англійскім графстве Кент, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна (бора).
Размешчаны за 98 км на паўднёвы ўсход ад Лондана і за 24 км на паўднёвы захад ад Кентэрберы. Горад вядомы з IX стагоддзя, згаданы ў Кнізе Страшнага суда 1086 года пад імем Essetesford. У XIII стагоддзі атрымаў статус market town, гэта значыць горада, які мае права арганізоўваць рынкі. 8 мая 1450 года тут пачалося народнае паўстанне пад кіраўніцтвам Джэка Кэда, якое стала прэлюдыяй да вайны Пунсовай і Белай ружы. У сярэдзіне XIX стагоддзя, пасля будаўніцтва чыгунак, пачаў хутка расці.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Энтані Хантэр, біяхімік