Сцябло разгалінаванае ў верхняй частцы. Верхняе лісце чаргаванае, перыстараздзельная і амаль сядзячая, ніжняе — супраціўнае, на кароткіх чаранках. Верхні бок лісця цёмна-зялёнага колеру, ніжні — шараваты. Пераважна аднадомная расліна[4]. Мужчынскія (тычынкавыя) кветкі дробныя, жоўтыя, па 5—25 кветак у кошыках, сабраных у коласападобныясуквецці па канцах парасткаў. Жаночыя кветкі знаходзяцца па 2—3 у пазухах лісця. Плод — сухая сямянка.
Расліна высушвае глебу, пагаршае яе ўрадлівасць, прыгнятае культурныя расліны на пасевах[4]. На лугах і пашах выцясняе злакавыя і бабовыя расліны, зніжае кармавую якасць сена (з прычыны ўтрымання ў лісцях горкіх эфірных алеяў жывёла іх не паядае)[4]. Пылок амброзіі палыналістай з’яўляецца алергенам[4].