Амалон
Амалон | |
---|---|
руск. Омолон, як. Омолоон | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1114 км |
Басейн | 113 000 км² |
Расход вады | каля 900[1] м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Калымскае нагор’е |
• Каардынаты | 62°43′09″ пн. ш. 157°31′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Калыма |
• Каардынаты | 68°42′29″ пн. ш. 158°41′50″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Калыма → Усходне-Сібірскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Якуція, Чукоцкая аўтаномная акруга, Магаданская вобласць |
Код у ДВР | 19010200112119000047988 |
Амало́н (руск.: Омоло́н[2], якуцк.: Омолоон) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), Чукоцкай аўтаномнай акрузе і Магаданскай вобласці, правы прыток ракі Калыма.
Даўжыня ракі 1114 км. Плошча вадазбору 113 000 км². Сярэдні расход вады каля 700[2] (каля 900[1]) м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 28,405[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Калымскім нагор’і, на схілах Атакайчанскага хрыбта. Басейн ракі знаходзіцца паміж Атакайчанскім і Калымскім хрыбтамі ў зоне вечнай мерзлаты. Да ўпадзення ракі Кегалі Амалон працякае ў вузкай даліне. Ніжэй даліна ракі пашыраецца і рэчышча раздзяляецца на 2 рукавы. Паніжаная частка даліны — забалочаная раўніна з зарастаючымі старыцамі і старычна-тэрмакарставымі азёрамі. Шырыня рэчышча ў сярэднім цячэнні каля 500[1][3] м. У верхнім цячэнні рака перамярзае і ўтвараюцца палонкі і наледзі.
Асноўныя прытокі: Бебекан, Вялікая Аўландзя, Вялікі Эльгенчэн, Малы Эльгенчэн, Карбасчан (правыя); Маланджа, Алой, Алайчан, Кедон (левыя)[1].
Рака суднаходная на адлегласці 384 км ад вусця[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д Омолон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 318. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Водно-болотные угодья Северо-Востока России (Дальневосточный Север РФ) // Водно-болотные угодия России (руск.)
- ↑ Река Омолон // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 318. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Амалон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 304.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Река Омолон // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Омолон // Webgeo — Портал География — Электронная Земля — Eearth(недаступная спасылка) (руск.)
- Алексеевский Н. И., Магрицкий Д. В. Омолон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- Водно-болотные угодья Северо-Востока России (Дальневосточный Север РФ) // Водно-болотные угодия России (руск.)