[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Алчэўск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алчэўск
укр.: Алчeвськ
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Раён
Каардынаты
Кіраўнік адміністрацыі
Наталля Пяткова
Заснаваны
26 мая 1895
Плошча
  • 50 км²
Вышыня цэнтра
240 ± 1 м
Насельніцтва
  • 107 438 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
06442
Паштовыя індэксы
94200–94299
Афіцыйны сайт
Алчэўск на карце Украіны ±
Алчэўск (Украіна)
Алчэўск
Алчэўск (Луганская вобласць)
Алчэўск

Алчэ́ўск (укр.: Алчевськ, руск.: Алчевск; у 1932—1961 — Варашылаўск, да 1991 — Камунарск) — горад абласнога падпарадкавання ў Луганскай вобласці Украіны, буйны прамысловы цэнтр. Тэрыторыя — 50 км², насельніцтва на 2013 год — 111 360 жыхароў.

Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[1].

Горад носіць імя свайго заснавальніка — украінскага прамыслоўца, прадпрымальніка і банкіра, мецэната Аляксея Алчэўскага.

Заснаванае ў сярэдзіне 90-х гадоў XIX стагоддзя дзякуючы пракладанню чыгункі каля заводу Данецка-Юр’еўскага металургічнага таварыства (цяпер Алчэўскі металургічны камбінат), заснаванага таксама Аляксеем Алчэўскім, купцом першай гільдыі. Заснаваны ім завод ДЮМТ быў на той час адзіным ва Украіне металургічным прадпрыемствам, заснаваным на айчынным капітале.

Заснаваная Алчэўскім чыгуначная станцыя Юр’еўка ў 1903 року была перайменаваная ў ягоны гонар у станцыю Алчэўскае. Заводскі пасёлак, які вырас побач, з 1902 атрымаў статус горада.

У 1913 року жыллёвы фонд Алчэўска складаў 38 тысячаў м². З 5135 работнікаў завода ДЮМТ 3000 чалавек жылі ў бараках, 540 — у казармах і прыблізна 1600 — у 270 каменных «сямейных будынках». Дзейнічала Васілеўская земская школа і прыватная Алмазна-Юр’еўская камерцыйная вучэльня, прыватны цырк, кінематограф, так званы «летні тэатр».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і сканчэння грамадзянскай вайны Данецка-Юр’еўскі завод быў нацыяналізаваны, аднак сродкаў на ягонае аднаўленне не было. У 1923 ён быў закансерваваны. Спыненне працы прывяло да значнага змяншэння насельніцтва: да канца 1923 року ў Алчэўску засталося ўсяго 8000 жыхароў. У 1925 завод зняты з кансервацыі, пачалося ўзвядзенне новых даменных печаў і іншых аб’ектаў. Вялікай падзеяй стала будаўніцтва коксахімічнага заводу, уведзенага ў строй у 1929 годзе. Разам з прадпрыемствамі рос і горад: насельніцтва павялічылася з 16 тыс. у 1926 годзе да 55 тысячаў у 1939.

У 1931 Алчэўскае перайменаванае ў Варашылаўскае ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеяча Кліма Варашылава, які распачынаў на ДЮМТ сваю працоўную і рэвалюцыйную дзейнасць. У 1938 да горада далучанае паселішча імя парыжскай Камуны, якое атрымала назву Перавальск і стала цэнтрам Перавальскага раёна.

Пасля сканчэння Вялікай Айчыннай вайны пачалася хуткая адбудова места, працягнулася з'яўленне новых прадпрыемстваў будаўнічай індустрыі — заводы будаўнічых канструкцыяў, жалезабетонных вырабаў, буйнапанэльнага будаўніцтва, будаўнічых матэрыялаў, перапрацоўкі шлакаў і інш. У 1950-я горад называлі і Алчэўскам, і Варашылаўскам, а з 1961 — Камунарскам.

Пасля абвяшчэння Украінай незалежнасці быў праведзены мясцовы рэферэндум, ня якім жыхары прагаласавалі за вяртанне свайму роднаму месту гістарычнай назвы. Суседняя станцыя перайменаваная не была і дагэтуль мае назву Камунарск.

22 студзеня 2006 года ў горадзе цалкам замерзлі сістэмы ацяплення з-за памылкі камунальных службаў. Праз некалькі дзён у адсутнасць цёплай вады замерзлі і каналізацыйныя сістэмы. У Алчэўску была абвешчаная надзвычайная сітуацыя дзяржаўнага ўзроўню. Жыхары горада ацяплялі кватэры толькі індывідуальнымі электрычнымі абагравальнікамі, дзеці былі эвакуяваныя на курорты і ў гатэлі іншых рэгіёнаў. Такая сітуацыя працягвалася амаль 3 тыдні, за гэты час у горадзе загінулі больш за 200 чалавек. Тагачасны старшыня абласной дзяржадміністрацыі Луганскай вобласці Генадзь Маскаль назваў гэтае здарэнне найгоршай антрапагеннай катастрофай у гісторыі Украіны.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

У Алчэўску выпускаецца чвэрць прамысловай прадукцыі Луганскай вобласці. Аснова прамысловай магутнасці горада — Алчэўскі металургічны камбінат (ВАТ «АМК») і Алчэўскі коксахімічны завод (ВАТ «Алчэўсккокс»).

У горадзе размешчаныя два прамысловыя гіганты:

  • Алчэўскі металургічны камбінат
  • Алчэўскі коксахімічны завод

Агульны аб’ём рэалізаванай прадукцыі ў 2008 — 20,8 млрд грн., у 2009 — 14,6 млрд грн.

  • 25 дашкольных навучальных установаў.
  • 8 сярэдніх агульнаадукацыйных школаў;
  • 2 навучальна-выхаваўчыя комплексы;
  • 1 прыватная школа;
  • 2 сярэднія спецыялізаваныя школы;
  • 4 гімназіі;
  • 2 музычныя школы;
  • 1 мастацкая школа;
  • 2 спартовыя школы;
  • Алчэўскі прафесійны мэталургічны ліцэй;
  • Алчэўскі прафесійны гандлёва-кулінарны ліцэй;
  • Вышэйшая прафесійная вучэльня № 40;
  • Індустрыяльны тэхнікум.
  • Вышэйшая школа бізнэсу;
  • Данбаскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

Зноскі