[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Агулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Агулы (саманазва: агул) — народ Дагестана. Адносіцца да балкана-каўказскай расы вялікай еўрапеоіднай расы. Размаўляюць на агульскай мове нахска-дагестанскай групы паўночнакаўказскай сям’і. Дыялекты: керэнскі, кашанскі, а таксама — гехкунскі (паводле іншай класіфікацыі — тпігскі і буркіханскі). Распаўсюджаны таксама азербайджанская, лезгінская і руская мовы. Вернікі — мусульмане-суніты.

У армянскай крыніцы VII стагоддзя агулы ўзгадваюцца, верагодна, пад назвай агутакані. Пасля далучэння да Расійскай імперыі ў другой палове XX стагоддзя да агулаў пачалі пранікаць капіталістычныя адносіны. З утварэннем Дагестанскай АССР у 1921 годзе ўзмацнілася этнічная кансалідацыя агулаў.

Традыцыйныя заняткі — адгонная жывёлагадоўля (пераважна авечкі) і земляробства. Развітымі таксама ткацтва дываноў, выраб тканін з воўны, мастацкая апрацоўка драўніны, кавальскае рамяство. Асноўны традыцыйны тып жытла — каменны дом у 2-3 (радзей 4) паверхі, з вузкімі вокнамі і ўнутраным уваходам. Традыцыйны касцюм агульнадагестанскага тыпу. Традыцыйныя стравы — мучныя і мясамалочныя.

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.35