Аданталогія
Аданталогія[1] (ад стар.-грэч.: odus, скарочана, родны склон odontos — зуб і …логія) — навука, якая вывучае будову, варыяцыі і эвалюцыю зубасківічнай сістэмы.
Аданталогія разглядае пытанні, звязаныя з анатоміяй, фізіялогіяй, паталогіяй і прафілактыкай захворванняў органаў жавання і падзі, разглядаючы іх у сувязі з агульным станам арганізму чалавека і сацыяльнымі ўмовамі яго існавання. Тэрапеўтычная аданталогія — састарэлы сінонім стаматалогіі, разглядае пытанні лячэння і прафілактыкі зубных захворванняў.
Антрапалагічная аданталогія
[правіць | правіць зыходнік]Антрапалагічная аданталогія — кірунак антрапалогіі, які вывучае эвалюцыйную, расавую і этнічную зменлівасць будовы зубной сістэмы сучаснага і выкапнёвага чалавека. Карыстаецца вымяральнымі і апісальнымі метадамі. Метады антрапалагічнай аданталогіі дазваляюць выпрацаваць крытэрыі расавых і ўзроставых адрозненняў, рэканструяваць асноўныя заканамернасці расагенезу і старажытных міграцый чалавека.
Методыку вымярэння зубоў у антрапалагічнай аданталогіі распрацаваў англійскі вучоны У. Г. Флаўэр, які падзяліў расы на буйназубых (аўстралійцы, тасманійцы), драбназубых (еўрапейцы, індыйцы) і сярэднязубых (кітайцы, амерыканцы, індзейцы, малайцы). Методыка некаторых апісальных расавых прыкмет структуры зубоў прапанавана амерыканскім антраполагам А. Грдлічкай, савецкі вучоны А. А. Зубаў удакладніў методыку і праграму даследаванняў.
Раследаванні зменлівасці зубной сістэмы старажытнага чалавека ў Беларусі праводзяць В. В. Гатальскі, Л. І. Цягака, В. В. Цягака і інш.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах. — Мн.: 1999. — Т. 1. — С. 27.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цягака, Л. І. Аданталогія / Л. І. Цягака // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 20. — ISBN 978-985-11-0353-5.
- Цягака, Л. І. Аданталогія / Л. І. Цягака // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 26. — ISBN 5-85700-077-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Одонтология // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аданталогія