[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Елізавета Дацкая (1524—1586)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Елізавета Дацкая
Elisabeth af Danmark
герцагіня Мекленбургская

Нараджэнне 14 кастрычніка 1524(1524-10-14)[1][2]
Смерць 15 кастрычніка 1586(1586-10-15)[1][2] (62 гады)
Месца пахавання
Род Ольдэнбургская дынастыя[d]
Бацька Фрэдэрык I[d]
Маці Сафія Памеранская
Муж Магнус III Мекленбургскі[3] і Ульрых Мекленбургскі[d][3]
Дзеці Сафія Мекленбург-Гюстраўская[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Елізавета Дацкая (дацк.: Elisabeth af Danmark; 14 жніўня 1524 — 15 жніўня 1586) — прынцэса з дынастыі Ольдэнбургаў, у першым шлюбе жонка Магнуса III Мекленбург-Шверынскага, у другім — Ульрыха III Мекленбург-Гюстраўскага.

Елізавета была старэйшай дачкой караля караля Даніі і Нарвегіі Фрыдэрыка I ад яго другога шлюбу з Сафіяй Памеранскай[4]. Яна вырасла пры двары свайго зводнага брата-караля Крысціяна III. Сучаснікі адклікаліся пра яе, як пра незвычайную прыгажуню. Англійскі пасланец Роберт Барнс адзначаў у сваім данясенні, што ніколі яшчэ не бачыў прыгажэйшай і з больш добрым выхаваннем дзяўчыны[5].

У 1542 годзе яна была заручана з Магнусом III, герцагам Мекленбург-Шверынскім, і 26 жніўня 1543 года ў Кіле адбылося іх вяселле. Іх шлюб апынуўся бяздзетным, а праз дзевяць гадоў Елізавета заўдавела і ў 1551 годзе вярнулася ў Данію. 14 лютага 1556 года яна зноў выйшла замуж, на гэты раз за Ульрыха III, герцага Мекленбург-Гюстраўскага, кузена свайго памерлага мужа. Гэты саюз апынуўся шчаслівым, а ў 1557 годзе Елізавета нарадзіла сваё адзінае дзіця, дачка Сафію, якая потым стала жонкай караля Даніі і Нарвегіі Фрыдэрыка II.

Елізавета на працягу ўсяго жыцця падтрымлівала сувязь з сям’ёй і дацкім дваром, рэгулярна наведваючы сваю ятроўку Даратэю Саксен-Лаўэнбургскую. Калі яе дачка Сафія выйшла замуж за пляменніка Елізаветы, караля Фрэдэрыка, яе візіты ў Данію пачасціліся. Пры падтрымцы Елізаветы былі адноўлены цэрквы ў гарадах Гюстраў і Даберан, яна таксама патраніравала манастырам, школам і бальніцам[5].

Елізавета сканала ў 1586 годзе па вяртанні з адной са сваіх паездак у Данію. Яе рэшткі былі перавезены ў Мекленбург і пахаваны ў саборы ў Гюстраве. Праз некалькі гадоў яе другі муж быў пахаваны побач з ёй[5].

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. son Oldenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Elisabeth, hertuginde af Mecklenburg // Dansk Biografisk Lexikon
  3. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Elizabeth Oldenburg, Princess of Denmark (англ.). thepeerage.com. Праверана 8 мая 2011.
  5. а б в Elisabeth, Hertuginde af Meklenborg (дацк.). runeberg.org. Праверана 8 мая 2011.