[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Дэндралогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэндрало́гіянавука пра дрэвавыя расліны (дрэвы, кусты, кусцікі), раздзел батанікі.

Вывучае марфалогію, сістэматыку, экалогію раслін, іх выкарыстанне ў гаспадарцы.

Дэндралагічны даследаванні вядомыя са старажытных часоў (Тэафраст). У кан. ХІХ — пач. ХХ ст. вялікую ролю адыгралі нямецкія, расійскія, амерыканскія даследчыкі.