[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Дванаццаціперсная кішка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дванаццаціперсная кішка — пачатковы аддзел тонкай кішкі ад выхадной адтуліны страўніка да парожняй кішкі. Даўжыня яе ў чалавека 27-30 см (прыблізна 12 папярочнікаў пальца, адсюль назва). У поласці дванаццаціперснай кішкі адкрываюцца вывадныя пратокі падстраўнікавай залозы і печані. Залозістыя элементы сценкі выдзяляюць сакрэт, у якім ёсць ферменты, неабходныя для ператраўлення бялкоў, тлушчаў і вугляводаў (у поласці дванаццаціперснай кішкі ператраўленне рэчываў інтэнсіўнае).