[go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Іван Ягоравіч Забелін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Ягоравіч Забелін
Дата нараджэння 17 (29) верасня 1820
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1908 (13 студзеня 1909) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, гісторык, філосаф, краязнавец, мастацтвазнавец
Навуковая сфера гісторыя, археалогія і гісторыя Расіі
Месца працы
Навуковы кіраўнік Timofey Granovsky[d]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Ягоравіч Забелін (17 верасня (29 верасня) 1820 — 31 снежня 1908 (13 студзеня 1909)) — рускі гісторык і археолаг.

У 1840 годзе напісаў першы артыкул пра багамольныя падарожжы рускіх цароў у Троіца-Сергіеву лаўру, які быў надрукаваны толькі ў 1842 годзе. Таксама ён збіраў і апрацоўваў матэрыялы па гісторыі царскага побыту і змяшчаў артыкулы ў «Айчынных Занатоўках» (1851—1857). У 1862 годзе часопісныя артыкулы надрукаваў асобнай кнігай пад загалоўкам «Хатні побыт рускіх цароў у XVI і XVII стст.», а ў 1869 выйшаў годзе 2-і том — «Хатні побыт рускіх царыц у XVI і XVII стст.».

У 1859 годзе С. Строганаў даручыў Забеліну даследаваць скіфскія курганы. Вынікі яго раскопак былі вельмі багатыя; апісанне гэтых расследаванняў зроблена ў творы «Старажытнасці Герадотавай Скіфіі» (1872). У 1871 годзе Забелін выдаў працу «Вялікі баярын у сваёй вотчыннай гаспадарцы». Займаючыся раскопкамі, ён працаваў над «Гісторыяй рускага жыцця» і вывучэннем старажытнага рускага побыту. У 1876 годзе выдаў 1-ы том сваёй «Гісторыі рускага жыцця з найстаражытных часоў», а ў 1879 годзе — 2-і том.

Акрамя гэтых кніг вельмі каштоўныя працы: «Рысы самабытнасці ў старажытнарускім дойлідстве»; «Погляд на развіццё маскоўскага самадзяржаўя», а таксама выданні Забеліна: «Гістарычнае апісанне Маскоўскага Данскога манастыра» (1865), «Праабражэнскае і Праабражэнск» (1883), «Матэрыялы для гісторыі, археалогіі і статыстыкі Масквы» (1884).

Зноскі

  1. а б Забелин Иван Егорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. — М, 2000. — 1040 с. ISBN 5-901364-01-5